Арастовіч аб'явіў пра пачатак чацвёртага этапу вайны і агучыў яго тэрміны

Арастовіч аб'явіў пра пачатак чацвёртага этапу вайны і агучыў яго тэрміны

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч аб'явіў пра пачатак чацвёртага этапу вайны і агучыў яго тэрміны. Ён можа працягнуцца да зімы — 2-3 месяцы.

"Характарызавацца ён [чацвёрты этап] будзе тым, што бакі будуць стаяць на месцы і біць адзін аднаго, чым яны могуць, — кажа Арастовіч. — Але ў нас шанцы на біццё значна лепшыя па той простай прычыне, што мы маем HIMARS, а яны не маюць".

Тры папярэднія этапы вайны, паводле Аляксея Арастовіча, былі наступныя: пачатак агрэсіі і выгнанне акупантаў з поўначы Украіны; акупацыя Лісічанска і Севераданецка; няўдалыя спробы расіян наступаць на Мікалаеў і Крывы Рог у ліпені-жніўні.

Нядаўна пра пачатак "пераломнага моманту" ў вайне заявіў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі