Асуджаны экс-міністр лясной гаспадаркі мог датэрмінова выйсці на волю

Віталь Дрожжа ў судзе

Віталь Дрожжа ў судзе / БЕЛТА

Асуджаны сёлета на 7,5 года калоніі за хабар экс-міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа мог датэрмінова выйсці на волю, паведамляе "Белсат". Наўпроставых пацверджанняў гэтаму няма, ды ёсць ускосныя. У калонію, дзе ён адбываў пакаранне, нядаўна прыязджала камісія для памілавання. Пасля гэтага былога міністра адпусцілі на спатканне, з якога ён не вяртаецца ў няволю ўжо прынамсі пяць дзён. Іншая крыніца кажа, што такім жа чынам нядаўна выйшаў на волю іншы чыноўнік: пайшоў "на трохдзённае спатканне" і не вярнуўся за краты.

Пад выглядам жонкі былога сукамерніка журналістка "Белсату" патэлефанавала сыну Віталя Дрожжы. Той не пацвердзіў і не абвергнуў вызвалення бацькі, а сказаў толькі, што ён "не можа зараз" сустрэцца. Але калі журналістка дадала, што сустрэча з Дрожжам магла б адбыцца цягам некалькіх дзён і што яна гатовая пад’ехаць у запрапанаванае месца, сын экс-міністра папрасіў нумар тэлефона і паабяцаў ператэлефанаваць, як толькі высветліць, ці гэта будзе магчыма. На пытанне аб тым, як наогул у бацькі справы, адказаў, што "нібы больш-менш".

На пасаду міністра Віталь Дрожжа быў прызначаны ў красавіку 2018 года. Аляксандр Лукашэнка патрабаваў ад яго навесці парадак у лясах. А вясной 2022-га Лукашэнка звольніў Дрожжу "ў сувязі з правінай, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе"

Гэта не першы чыноўнік, якога ў Беларусі вызвалілі датэрмінова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі