Аўтара графіці “Хопіць бухаць” пакуль "не здалі"

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў раённым аддзеле міліцыі.


Супрацоўнік міліцыі: “Пакуль нічога да нас не паступала, але адміністратыўная справа распачатая. Закон ёсць закон, мусіць адказаць. За апошнія тры гады гэта першы выпадак”.


Нагадаем, кінатэатр, на якім у траўні з’явілася графіці, абяцае ўзнагароду за інфармацыю пра аўтара графіці — абанемент на наведванне кінатэатра ці дыскатэкі. Бо ў час рамонту да “Дажынак” на рамонт фасаду кінатэатра патрацілі аж 150 мільёнаў рублёў.

Фота — slova.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі