Аўтсайдар “Дняпро” звольніў галоўнага трэнера і яго памочніка

Аўтсайдар “Дняпро” звольніў галоўнага трэнера і яго памочніка

Магілёўскі футбольны клуб “Дняпро” развітаўся з галоўным трэнерам Сяргеем Літоўчанкам. Кантракт з украінскім спецыялістам скасаваны па згодзе бакоў. Звольнены таксама яго памочнік Віталь Розган, паведамляе афіцыйны сайт каманды.

Такія кадравыя змены адбыліся ў клубе за тры туры да завяршэння чэмпіянату Беларусі. З Літоўчанкам “Дняпро” згуляў 10 матчаў і выйграў толькі аднойчы. Каманда трывала сядзіць у “падвале” турнірнай табліцы, на апошнім радку, таму з’яўляецца галоўным кандыдатам на вылет з вышэйшай лігі.

Па выніках мінулага сезона “Дняпро” займаў у чэмпіянаце 12-е месца. Раней, у 2015—2016 гадах, клуб быў у першай лізе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі