Азаранка ў Маскве згуляе з Гаспаран і Касаткінай

Азаранка ў Маскве згуляе з Гаспаран і Касаткінай

У пятніцу стаў вядомы расклад гульняў матча плэй-оф тэніснага Кубка федэрацыі Беларусь — Расія. Ён пройдзе 16 і 17 красавіка ў Маскве.

Паводле лёсавання, 5-я ракетка свету Вікторыя Азаранка згуляе ў суботу з Маргарытай Гаспаран (47-е месца ў рэйтынгу WTA), а ў нядзелю — з Дар'яй Касаткінай (32-й ракеткай свету). А стартуе матч 16 красавіка паядынкам беларускі Аляксандры Сасновіч (100) з Касаткінай.

На 17 красавіка таксама прызначаны адзіночны паядынак Маргарыты Гаспаран і Аляксандры Сасновіч, парны — Вольгі Гаварцовай (99) і Аляксандры Сасновіч з Аленай Весніной (нядаўна яна паднялася з 85-га на 51-е месца ў рэйтынгу) і Елізаветай Кулічковай (111).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі