Азараў — пра затрыманні за план "Перамога": людзі не маюць да нас дачынення

Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

Прадстаўнік арганізацыі BYPOL Аляксандр Азараў назваў фэйкам паведамленні ГУБАЗіКа пра затрыманні ўдзельнікаў плана "Перамога".

У нядзелю па адным з беларускіх тэлеканалаў паказалі двух маладых людзей, затрыманых нібыта за рэгістрацыю ў плане "Перамога". Яны заявілі, быццам атрымалі заданні рыхтаваць тэракты, у тым ліку па падрыве рэлейнай шафы на чыгунцы.

Па словах Азарава, якія перадае zerkalo.io, паказаныя ў тэлесюжэце людзі не маюць дачынення да плана "Перамога":

"Мы ідэнтыфікавалі аднаго з паказаных на відэа па нашай спецыяльнай сістэме распазнання асоб. Ніякага дачынення да нас ён не мае. З усімі, з кім працуем, праводзім праверку. Мы высветлілі, што гэты чалавек у нас праверку не праходзіў".

Пра затрыманне людзей, якія працавалі з BYPOL, звестак у Азарава таксама няма. Загады на падрыў рэлейных шафаў, кажа ён, BYPOL перастаў даваць з траўня — калі расійскія войскі з'ехалі з Беларусі.

"У нас была аператыўная інфармацыя пра тое, што КДБ збіраецца рабіць правакацыйныя ролікі на гэтую тэму. Што яны будуць браць людзей, якія ў іх на кручку, будуць здымаць ролікі, быццам бы яны затрымалі ўдзельнікаў плана "Перамога". Насамрэч яны нікога не затрымлівалі. Усё гэта фэйк", — заяўляе Азараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі