Бабруйскія чыноўнікі вывучаць англійскую і нямецкую мовы

На апошнім паседжанні па рабоце з кадрамі старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў выказаў пажаданне, каб супрацоўнікі аддзелаў і службаў пачалі больш актыўна вывучаць замежныя мовы. На думку кіраўніка, адукацыйныя высілкі чыноўнікам найперш варта скіраваць на нямецкую і англійскую мовы.
Рашэнне Дзмітрыя Бонахава прадугледжвае аператыўнае авалоданне падначаленымі названымі мовамі, паведамляе газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”. На думку старшыні гарвыканкама, неабходнасць гэткіх мер звязана з тым, што колькасць зваротаў у выканкам замежных грамадзян павялічваецца з кожным годам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі