“Бананавы” фільм Gorillaz выйдзе на DVD

Дакументальны фільм "Bananaz", прысвечаны гісторыі віртуальнага гурта Gorillaz, будзе выпушчаны на DVD.
Паўтарагадзінная стужка рэжысёра Керы Леві, прадстаўленая публіцы на Берлінскім кінафэсце ў 2008-м годзе, з’явіцца ў крамах 1 чэрвеня. "Bananaz" распавядзе рэальную гісторыю суперпапулярнага мульцяшнага гурта.

У фільме будзе паказана "закуліснае жыццё" Gorillaz — у тым ліку працэс "ажыўлення" персанажаў гурта і падрыхтоўка да іх "жывых" выступаў. Таксама фанаты ўбачаць ўдзельнікаў калектыву, якія раней стараліся заставацца за кадрам, піша @Music.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі