Банк развіцця Беларусі прыцягнуў сіндкрэдыт на 118 млн еўра (відэа)
Крэдыторамі выступілі фінансавыя інстытуты Заходняй Еўропы і Расіі.
Банк развіцця Беларусі прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на 118 мільёнаў еўра. Гэтыя сродкі пойдуць на арганізацыю экспартнага фінансавання кліентаў банка, а таксама на крэдытаванне рэальнага сектара нацыянальнай эканомікі.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", крэдыторамі выступілі банкі Заходняй Еўропы і Расіі. Іх спіс можна паглядзець тут. Агентам па крэдыце і дакументацыі з'яўляецца Ausfuhrkredit GmbH.
Нагадаем, што летась Банк развіцця Беларусі прыцягнуў дэбютны сіндкрэдыт на 130 млн еўра. Абавязацельствы па ім былі выкананыя ў красавіку 2015 года.
Фота: Fotolia