"Банк развіцця" выпусціць удвая больш аблігацый. Што гэта значыць?

"Банк развіцця" / Фота з сацсетак банка
"Банк развіцця" / Фота з сацсетак банка

Улады Беларусі дазволілі "Банку развіцця" выпусціць больш аблігацый у 2022 годзе. Ліміт павялічаны амаль удвая: з 2,6 млрд рублёў да 5 млрд рублёў.

Тут узнікаюць два пытанні: хто купіць гэтыя аблігацыі і куды банк выдаткуе грошы, атрыманыя ад іх продажу. Ва ўрада адказы на іх ужо гатовыя (інакш дадатковую эмісію ніхто б не ладзіў). А Еўрарадыё пацікавілася пра гэта ў акадэмічнай дырэктаркі BEROC Кацярыны Барнуковай. А заадно мы задалі пытанне, як на эканоміку паўплывае павелічэнне ліміту аблігацый.

“Банк развития” выпустит вдвое больше облигаций. Что это значит?

— Хутчэй за ўсё, гэтыя аблігацыі выкупяць банкі і нейкім чынам яны будуць падтрыманыя Нацбанкам шляхам эмісіі. Ні пра якія рынкавыя механізмы, вядома, гаворкі не ідзе, — лічыць Барнукова. — Мы бачылі, што ў нашых уладаў рэфлекс: калі крызіс, давайце дзяржпрадпрыемствы ратаваць. Мы ж будзем расплачвацца за гэта вышэйшай інфляцыяй. Вышэйшая інфляцыя азначае вышэйшыя стаўкі па крэдытах.

Дзяржпрадпрыемствы зноў просяць есці, а грошай ва ўрада асабліва няма. І павялічваць дзярждоўг не хочацца. У гэтай сітуацыі павелічэнне ліміту на выпуск аблігацый для "Банка развіцця" — простае і зразумелае рашэнне. Каштоўныя паперы будуць выкупленыя банкамі, грошы будуць выдаткаваныя куды трэба, а дзярждоўг не павялічыцца. З выкупам аблігацый таксама можа дапамагчы Нацбанк. Але ў любым выпадку для эканомікі гэта не найлепшая навіна.

Калі стаўкі па крэдытах высокія, то эфектыўным кампаніям складаней шукаць грошы на развіццё. І гэта вялікая праблема для эканомікі ва ўмовах санкцый. Бо многае ў рабоце прадпрыемстваў трэба мяняць. 

— Каб прыстасавацца, знайсці новыя рынкі, патрэбныя грошы. Баюся, што праз "Банк развіцця" гэтыя грошы могуць не пайсці ў эфектыўныя напрамкі. Хутчэй за ўсё, яны пойдуць на падтрыманне штаноў, а не на перабудову эканомікі. Таму што перабудова эканомікі прадугледжвае, што нейкія прадпрыемствы закрыюцца, нейкія іншыя замест іх узнікнуць. У нашай эканамічнай сістэме гэта проста немагчыма адразу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі