"Барселона" выйграла Лігу чэмпіёнаў (відэа)

6 чэрвеня ў Берліне на алімпійскім стадыёне прайшоў фінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў, гулялі "Барселона" і "Ювентус". У першым тайме на поле дамінавала "Барса". Ужо на 4-й хвіліне гол забіў Іван Ракіціч. "Ювентус" адбіваўся практычна ўсю першую палову гульні, наперадзе ў яго гульцоў мала што атрымлівалася.

На 55-й хвіліне Альвара Марата зраўнівае лік. Пасля гэтага "Ювентус" трымае ў сваіх руках ініцыятыву, мае добрыя моманты, якія не ўдалося рэалізаваць. Аднак, пасля таго, як Луіс Суарэс на 68-й забівае другі гол, "Барса" ажывілася. Неўзабаве забівае гол Неймар, які не быў залічаны, паколькі мяч паляцеў у сетку, закрануўшы яго руку.

Італьянская каманда не здолела зраўняць лік яшчэ раз. А на апошніх секундах Неймар паставіў пераможную кропку. "Барселона" перамагла з лікам 3:1 і выйграла Лігу чэмпіёнаў.

"Ювентус" выступаў у наступным складзе: Буфон, Ліхтшайтнер, Бардзальі, Банучы, Эўра (Коман, 89), Маркізіё, Пірла, Погба, Відаль (Перэйра, 79), Тэвес, Мората (Л'ёрэнтэ, 85). Склад "Барселоны": Тэр Штэген, Піке, Ракіціч (Мацье, 90), Бускец, Ін'еста (Хаві, 77), Суарэс (Пэдра Радрыгес, 90), Месі, Неймар, Маскерана, Хордзі Альба, Алвес.

Нагадаем, “Барселона” ўжо выйгравала Лігу чэмпіёнаў у 1992, 2006, 2009 і 2011 гадах, “Ювентус” — у 1985-м і 1996 гадах.

Фота: Reuters, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі