БАТЭ ў Лізе Еўропы выйграў у венгерскага клуба "Відзі" — 2:0
Футбольны клуб БАТЭ ў рамках групавога этапа Лігі Еўропы 29 лістапада прымаў на сваім полі венгерскі "Відзі".
Першы гол на 22-й хвіліне сустрэчы забіў Мікалай Сігневіч, вывеўшы гаспадароў поля наперад. За шэсць хвілінаў да канца гульні Мірка Іваніч забіў у браму "Відзі" другі мяч.
Нагадаем, што ў першым футбалісты туры БАТЭ ўпэўнена адолелі саперніка ў гасцях — 2:0. Пасля гэтага барысаўская каманда прайграла тры матчы, а венгерскі клуб мінімальна саступіў "Чэлсі" і двойчы абыграў грэцкі ПАОК.
Гэтая перамога істотна палепшыла шанцы БАТЭ на выхад у плэй-оф Лігі Еўропы:каманда выйшла на прамежкавае другое месца.