БАТЭ выйграў у "Гомеля" — 2:0, "Нёман" прайграў "Белшыне" — 1:3. Відэа

25 красавіка прайшлі пяць гульняў 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. БАТЭ на "Барысаў-Арэне" выйграў у "Гомеля" — 2:0 (у прысутнасці 5334 гледача). Стасевіч адкрыў лік на 57-й хвіліне, Радзівонаў паставіў пераможную кропку на 75-й. Гродзенскі "Нёман" у прысутнасці 1500 заўзятараў дома прайграў бабруйскай "Белшыне" — 1:3. На 11-й хвіліне Багуноў вывеў гасцей наперад, на 59-й гродзенец Анюкевіч забівае гол у сваю браму, а на 64-й Ражок даводзіць лік да разгромнага. Толькі на 89-й хвіліне Бомбель з пенальці забіў гол прэстыжу.

У Салігорску "Шахцёр" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0. На матчы прысутнічалі 1800 чалавек. "Мінск" выйграў у "Слуцка" — 2:0, вызначыліся Хвашчынскі (22-я хвіліна) і Русак (52-я). "Граніт" у Лунінцы перамог лідара чэмпіянату брэсцкае "Дынама" — 1:0. Адзіны гол на 8-й хвіліне забіў Луцэвіч.

26 красавіка "Віцебск" згуляе з "Нафтанам", 27 красавіка сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і мазырская "Славія".

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 9 ачкоў, у брэсцкага "Дынама" засталося 6 ачкоў, у "Шахцёра" стала 5. Столькі ж набраў і мікашэвіцкі "Граніт". Матчы 4-га тура пройдуць 3-4 траўня.

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі