БАТЭ зарабіў у Лізе Еўропы больш за 9 млн еўра
БАТЭ зарабіў у футбольнай Лізе Еўропы больш за 9 млн еўра, інфармуе "Трыбуна". Выхад у плэй-оф, а пасля і ў групавы раўнд азначаў папаўненне клубнага бюджэту на 8 мільёнаў еўра. У групавым раўндзе БАТЭ выйграў двойчы і абодва разы ў венгерскага "Відзі" — гэта 1 млн 140 тысяч (па 570 тысяч еўра за адну перамогу). Атрымліваецца, што барысаўчане атрымаюць ад УЕФА 9 млн 140 тысяч еўра.
У групавым раўндзе застаецца яшчэ адзін матч — у гасцях з ПАОК. БАТЭ, каб гарантаваць выхад у плэй-оф, трэба перамагаць. Дарэчы, калі каманда зойме жаданае другое месца ў групе, на яе банкаўскі рахунак перавядуць яшчэ 500 тысяч еўра.
Такім чынам на бліжэйшыя год-два беларускі клуб забяспечыў сабе стабільнае фінансавае становішча.