Беларус будзе кіраваць манетарнай палітыкай Нацыянальнага банка Украіны
Дзмітрый Салагуб прызначаны выканаўцам абавязкаў намесніка старшыні НБУ.
17 сакавіка ён пачаў ажыццяўляць Агульнае кіраўніцтва манетарным кірункам банка, паведамляе Радыё Свабода. Дзмітрый Салагуб нарадзіўся ў 1978 годзе. У 2000 скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, атрымаўшы кваліфікацыю эканаміста, выкладчыка эканомікі. Да 2002 года навучаўся ў магістратуры нацыянальнага ўнівэрсытэту Кіева-Магілянская акадэмія, атрымаў ступень магістра эканомікі.
З 2002 па 2004 быў навуковым супрацоўнікам Інстытута эканамічных даследаванняў і палітычных кансультацый Украіны, да 2007 года працаваў эканамістам-даследчыкам у прадстаўніцтве Міжнароднага валютнага фонду ва Украіне.
Да прызначэння ў Нацыянальны банк Украіны займаў пасаду начальніка аддзела аналіза і даследаванняў “Райффайзен Банк Аваль”.