Беларусь будзе месяц разглядаць расійскі запыт на выдачу Баўмгертнера
6 лістапада генпракуратура Беларусі пацвердзіла, што атрымала запыт пра перадачу Уладзіслава Баўмгертнера ў Расію.
Там яго мусяць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
"Як паказвае практыка, на рашэнне падобных пытанняў сыходзіць каля месяца, калі няма неабходнасці запытваць дадатковыя матэрыялы", — паведаміў прадстаўнік генпракуратуры ў каментары РІА "Новости".
У нашай краіне гендырэктара "Уралкалія" вінавацілі ў злоўжываннях паўнамоцтвамі ў Беларускай калійнай кампаніі. Потым з'явіліся звесткі, што абвінавачанне перафармуляванае на "крадзеж".
У Расіі супраць Баўмгертнера і шэрагу іншых асобаў таксама пачалі крымінальную справу па артыкуле "злоўжыванне паўнамоцтвамі". Пры выстаўленні завочнага абвінавачання расійскія следчыя інкрымінавалі гендырэктару "Уралкалія" арганізацыю гэтага злачынства.
Фота — АР