Беларусь і "Газпрам" падпісалі трохгадовы кантракт на пастаўку газу

Падпісаны трохгадовы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў кампаніі "Газпрам трансгаз Беларусь".

Падрабязнасці кантракта ўдакладняюцца.

Раней першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заяўляў, што новы дакумент прынцыпова не адрозніваецца ад таго, які дзейнічае да канца 2014 года. Па словах чыноўніка, захоўвалася прынцыповая формула коштаўтварэння. Але ў сувязі з абвалам расійскага рубля Сямашка прадказваў зніжэнне кошту на газ. Сёння газ для Беларусі каштуе каля 168 долараў за 1000 кубаметраў, а будзе каштаваць каля 154-155 долараў.

Планавалася, што Беларусь атрымае газу столькі, колькі ёй неабходна — каля 22 млрд кубаметраў у год.

Як каментаваў у гутарцы з Еўрарадыё эканаміст Леанід Злотнікаў, меркаванае зніжэнне коштаў прынясе Беларусі каля 300 млн долараў у год — гэта менш за 0,5% ВУП.

Фота — inpress.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі