Беларусь прапанавала "Раснафце" купіць Мазырскі НПЗ

Пра гэта паведаміў у пятніцу віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч на паседжанні дзвюх палат Нацыянальнага сходу. Па яго словах, якія перадае interfax.by, Беларусь прапанавала "Раснафце" павелічыць да 2020 году перапрацоўку нафты да 20 млн тон у год як адну з умоваў магчымай прыватызацыі Мазырскага НПЗ.



"Гэта значыць, гутарка ідзе пра тое, каб частку нафты, якая цяпер пастаўляецца ў Еўропу, перапрацоўваць у сябе", — падкрэсліў Пракаповіч. Ён растлумачыў, што ў выніку вырабленыя нафтапрадукты будуць рэалізоўвацца на ўнутраным рынку Мытнага саюза ў якасці імпартазамяшчэння і прадавацца за мяжу.



На думку віцэ-прэм'ера, расійскі бок прыме рашэнне на працягу месяца. Па яго ацэнках, у выпадку рэалізацыі праекта эканамічны эфект складзе 4 млрд долараў.



Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі