Беларусь стала асноўным пастаўшчыком яек у Расію

Яйкі 

Яйкі  / pixabay.com

Ад пачатку 2024 года Расія ўвезла 60,7 мільёна курыных яек, паведамляе РАІ "Новости" са спасылкай на інфармацыю Рассельгаснагляду.

Прычым з Турцыі і Азербайджана разам было ўвезена 6,7 мільёна яек, а астатнія 54 мільёны — з Беларусі. Доля беларускіх паставак у імпарце яек склала 89%.

Паведамляецца, што Расія імпартавала яйкі толькі з гэтых трох краін. "Паводле звестак інфармацыйных сістэм Рассельгаснагляду Расія (з 1 студзеня да 26 студзеня — рэд.) павялічыла імпарт харчовага яйка ў два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года", — заяўляюць у Рассельгаснаглядзе.

У 2023 годзе курыныя яйкі ў Расіі падаражэлі больш як у паўтара раза. У выніку Расія была вымушаная павялічыць імпарт яек з-за мяжы. На пачатку 2024 года Беларусь павялічыла экспарт яек у РФ амаль удвая ў параўнанні з такім жа перыядам 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі