Беларусь трапіла ў топ краін свету з самым высокім узроўнем разводаў

Беларусы часта разводзяцца

Беларусы часта разводзяцца / unsplash.com

Амерыканская кампанія Petrelli Previtera правяла даследванне, згодна з якім Беларусь заняла 6-е месца сярод краін з самым высокім узроўнем разводаў у свеце (3,7 выпадкаў на 1 тысячу чалавек).

У рэйтынгу наша краіна саступае толькі Мальдывам, Казахстану, Гуаму, Расіі і Малдове.

Сярод галоўных прычын развалу шлюбаў у Беларусі даследчыкі вылучаюць празмернае ужыванне алкаголю, праблемы з працай і жыллёвыя пытанні, беднсць, гвалт у сям’і. Таксама яны звяртаюць увагу на тое, што ў Белрарусі можна даволі лёгка скасоўваць шлюбы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі