Беларусь выплаціла яшчэ 84,4 мільёна долараў па крэдыце МВФ

Папярэдняе пагашэнне адбылося 11 кастрычніка, тады Беларусь выплаціла без малога 100 мільёнаў долараў.

Беларусь атрымлівала крэдыт МВФ на 3,5 мільярда долараў у перыяд са студзеня 2009 па красавік 2010 года. У прыватнасці, гэта дазволіла краіне выйсці на сярэдні заробак у 500 долараў да прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.

У цяперашні час МВФ праводзіць постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі. З пачатку 2011 года Беларусь наведалі чатыры місіі МВФ. У гэтыя дні (а менавіта: з 17 па 28 кастрычніка) у Мінску знаходзіцца пятая місія супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду, якую ўзначальвае Дэвід Хофман.

10 кастрычніка ўрад і Нацбанк прынялі план сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі. У кастрычніку-снежні гэтага года дакумент прадугледжвае кансультацыі з МВФ пра крэдыт у рамках новай праграмы. Эксперты мяркуюць, што гаворка можа ісці аб праграме Extended Fund Facility (EFF), якая па параўнанні з праграмай stand-by мае больш працяглы тэрмін крэдытавання з мэтай падтрымкі структурных рэформаў у эканоміцы ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі