Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці самагубстваў
Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці выпадкаў суіцыду. Пра гэта паведаміў загадчык кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Яўген Ласы. Паводле яго слоў, першыя два месцы ў сумным рэйтынгу займаюць адпаведна Літва і Расія. Спецыяліст адзначыў, што колькасць суіцыдаў у Беларусі ў апошнія гады скарачаецца.
Так, калі ў 1996 годзе дадзены паказчык складаў 35 выпадкаў на 10 000 чалавек насельніцтва, то ў 2007 годзе - ужо 27,5 на 10 000 чалавек. Сярод тых, хто спрабуе добраахвотна сысці з жыцця мужчын у 6 разоў больш, чым жанчын.
“Інтэрфакс”