Беларусбанк просіць крэдыты ў Societe Generale

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі, прымеркаваным да візіту міністра фінансаў Андрэя Харкаўца і міністра эканомікі Мікалая Снапкова ў Парыж 5-8 чэрвеня.



Таксама ў Парыжы пройдуць перамовы беларускіх дэлегацый з кіраўніцтвам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, міністэрства замежнага гандлю Францыі, Французскага агенцтва па страхаванні крэдытных рызык "Coface" ды шэрагу вядучых французскіх кампаній, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Беларуссю, перадае interfax.by.



Нагадаем, напрыканцы 2012 года SG прадала свой фінансавы актыў у Беларусі — "Белросбанк". Пакупніком беларускага банка стаў расійскі Альфа-Банк. Раней, на пачатку 2009 года, урад Беларусі падпісаў мемарандум пра супрацоўніцтва з групай Societe Generale.



Фота — finparty.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі