Беларускі дыпламат — пра рашэнне Нарвегіі змяніць афіцыйную назву Беларусі

Беларускі дыпламат — пра рашэнне Нарвегіі змяніць афіцыйную назву Беларусі

Дзмітрый Мірончык, пасол Беларусі ў Швецыі і па сумяшчальніцтве ў Нарвегіі, пракаментаваў рашэнне Осла змяніць афіцыйную назву нашай краіны: дагэтуль была Hviterussland (літаральна перакладаецца як "Белая Расія"), а будзе Belarus.

"Нормы нарвежскай мовы могуць вызначаць толькі самі нарвежцы, цытуе словы Мірончыка mfa.gov.by. — Хоць нам, безумоўна, прыемна, што зараз назва нашай краіны на нарвежскай бліжэй па напісанні і гучанні да арыгіналу... Што да палітычных матываў афіцыйнага Осла, той час усё расставіць на свае месцы. Вельмі хутка пра іх забудуць, хутчэй за ўсё, нават аддадуць перавагу, каб не згадваць. А вось правільную назву нашай краіны цяпер будзе ведаць кожны нарвежац. І гэта галоўнае".

Улады Нарвегіі аб'явілі пра прынятае рашэнне напярэдадні. Падкрэслівалася, што яно прынятае "у знак салідарнасці з беларускім дэмакратычным рухам".

З прапановай змяніць назву летась звярталася да ўладаў Нарвегіі Святлана Ціханоўская. Як бачым, яна была падтрыманая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі