Беларускі спецназ высадзіцца на Паўночным полюсе ў 2015 годзе
Гэта будуць сумесныя вучэнні сіл АДКБ у Арктыцы.
Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі высадзяцца на Паўночным полюсе падчас сумесных вучэнняў краін — чальцоў АДКБ у 2015 годзе. Пра гэта заявіў камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўнік Уладзімір Шаманаў на урачыстасцях, прысвечаных 70-годдзю 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады ў Віцебску.
"Гэта будзе беспрэцэдэнтная падзея, калі пры спрыянні сіл спецыяльных аперацый і паветрана-дэсантных падраздзяленняў і структур краін АДКБ будзе праведзена сумесная пошукава-выратавальная аперацыя на Паўночным полюсе. Сёння ўзгадняюцца дэталі, міністры абароны дзяржаў ужо далі прынцыповую згоду. Гэты падрыхтоўчы перыяд будзе завершаны дзесьці да сярэдзіны студзеня 2015 года", — перадае БЕЛТА словы Шаманава.
Па яго словах, у 2014 годзе дэсантнікі Беларусі і Расіі правялі больш за 30 сумесных мерапрыемстваў. У наступным годзе сумесныя вучэнні пройдуць як Беларусі, так і ў Расіі.
Фота — ria.ru