Беларускіх турыстаў мала палохаюць акцыі пратэсту ў Турцыі

Толькі ў Стамбуле даходзіць да 70% адмоваў, піша "Комсомольская правда". Аднак беларускія тураператары сцвярджаюць, што нашы турысты без асцярогі ляцяць на турэцкія пляжы. Калі адмовы і ёсць, то адзінкавыя.



У турагенцтвах кажуць, што попыт на турэцкім напрамку цяпер невялікі. Але звязваюць гэта з тым, што людзі вызначыліся з сваім адпачынкам раней і ўжо выкупілі пуцёўкі.



Дарэчы, калі ў Турцыі вам спатрэбілася дапамога, грамадзяне Беларусі могуць звярнуцца ў:



Генеральнае консульства ў Стамбуле



Тэлефон: (0212) 573-66-31



Дзяжурны тэлефон: + 90 531 719 11 17



Тэлефон для атрымання экстранай дапамогі (у выходныя і святочныя дні):



 + 90 530 499 25 35



Ці Амбасада Беларусі ў Анкары



Тэлефон: +90 312 441 67 69 -70



Дзяжурны тэлефон (у выходныя і святочныя дні): +90 530 499 25 35

Фота — abouturkeytravel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі