Беларускім апалчэнцам дазволяць захоўваць зброю дома

Беларускія апалчэнцы / t.me/modmilby
Беларускія апалчэнцы / t.me/modmilby

Добраахвотнікам народнага апалчэння дазволяць захоўваць зброю дома. Пра гэта заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Зайцаў, чалец Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.

"Законапраектам прадугледжваецца захоўванне зброі пры добраахвотніку. Яна будзе знаходзіцца дома. Парадак захоўвання гэтай зброі будзе вызначаны адпаведнымі дакументамі і пастановай Савета міністраў", — перадае БЕЛТА яго словы.

15 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб народным апалчэнні". Цяпер яго павінныя прыняць у Савеце Рэспублікі.

Атрады "народнага апалчэння" ствараюць у Беларусі з 2022 года. Іх задачай называюць дапамогу міліцыі і войску ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі".

Міністр абароны Віктар Хрэнін заяўляў, што апанентаў улады ў апалчэнне не прымуць.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі