Беларускія апазіцыянеры пазбавіліся замежнай фінансавай падтрымкі

Беларуская апазіцыя адчувае фінансавыя цяжкасці ў сувязі са спыненнем паступленняў з-за мяжы, перадае “Інтэрфакс”. Як заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, акцыі апазіцыі больш не маюць фінансавай падтрымкі з боку замежных дзяржаў.

Паводле яго слоў, партыя не можа забяспечыць агітацыю перад вулічнымі акцыямі, а таксама мае праблемы з аплатай арэнды офіса. Івашкевіч адзначыў, што апазіцыйныя партыі разлічваюць на "мабілізацыю сродкаў ад грамадзянскай супольнасці".

Лідэр "Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч пацвердзіў, што замежныя партнёры фактычна спынілі фінансавыя адносіны з беларускай апазіцыяй. На думку былога кандыдата ў прэзідэнты, што сродкі варта шукаць унутры краіны.

"Ёсць нямала матэрыяльна забяспечаных людзей, якія жадаюць змен. Нам ужо аказваюць дапамогу. Праўда, выключна на ўмовах ананімнасці", — адзначыў Мілінкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі