Беларусы хацелі скрасці ў Расіі “беларускую” нафту
Супрацоўнікі ФСБ Расіі па Невельскім раёне Пскоўскай вобласці затрымалі на месцы злачынства чатырох мужчын.
Маладыя людзі з Беларусі і Калінінградскай вобласці на працягу некалькіх дзён рыхтаваліся да ўрэзкі на магістральным нафтаправодзе "Сургут-Полацк", паведамляюць мясцовыя СМІ. Па гэтым нафтаправодзе нафта паступае ў Беларусь.
Падазраваныя старанна рыхтаваліся да незаконных дзеянняў і збіраліся правесці ўрэзку ноччу. Пры затрыманні ў іх былі канфіскаваныя зварачны апарат, слясарныя інструменты і іншае абсталяванне.
Затрыманыя прызналі сваю віну. Зараз праводзіцца праверка, вырашаецца пытанне пра узбуджэнне крымінальнай справы.
Усяго на тэрыторыі Пскоўскай вобласці за апошнія тры гады было зафіксавана тры урэзкі ў нафтаправод.