Беларусы Хацкевіч і Залеўскі пакінулі польскі клуб "Заглэмбе"

Міхаіл Залеўскі і Аляксандр Хацкевіч

Міхаіл Залеўскі і Аляксандр Хацкевіч / Agencja Wyborcza.pl

Беларусы Аляксандр Хацкевіч і Міхаіл Залеўскі пакінулі польскі футбольны клуб "Заглэмбе" з Сасноўца (Д2). Іх кантракты скасаваныя па пагадненні бакоў, піша "Трыбуна".

Яны пачалі працаваць з аўтсайдэрам у студзені 2024-га. Хацкевіч быў галоўным трэнерам, а Залеўскі — спартыўным дырэктарам. Выправіць сітуацыю хутка не атрымалася. А нядаўна на трэніроўцы на Аляксандра Хацкевіча напалі фанаты каманды.

Хацкевіч — былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі, кіеўскага "Дынама". Ён, як і экс-гендырэктар ФК БАТЭ Міхаіл Залеўскі, пасля падзей 2020-га далучыўся да свабодных спартсменаў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі