Беларусы сталі часцей браць крэдыты

Офіс Беларусбанка / @belarusbank_channel
Офіс Беларусбанка / @belarusbank_channel

У гэтым траўні беларусы ўзялі ў доўг у банкаў больш за мільярд рублёў (1,14 млрд). Гэта на 140 млн рублёў больш, чым у красавіку. Пры гэтым у параўнанні з мінулым годам аб'ём крэдытавання ў траўні вырас на 78, 2%. Пра гэта сведчыць статыстыка Нацыянальнага банка Беларусі.

А з пачатку года, за першыя пяць месяцаў, фізічныя асобы ўзялі ў банках крэдытаў на 4,78 млрд рублёў. Гэта на 45,8% больш, чым такі ж перыяд летась. Грошы бяруць у асноўным на спажывецкія патрэбы. Крэдыты на нерухомасць гэта толькі шостая частка (809,9 млн рублёў).

Адпаведна вырасла і агульная запазычанасць. Пры гэтым аб'ём пратэрмінаванай запазычанасці застаецца невялікім, кажуць у Нацбанку. На 1 чэрвеня яна складала 34,6 млн рублёў. Больш за тое за травень яна скарацілася на 1,1 млн рублёў, а за год – на 0,7 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі