Беларусы сёлета кампенсуюць больш за 80% выдаткаў на электраэнэргію
А ў 2015-м беларусы, верагодна, будуць цалкам кампенсаваць выдаткі на электрычнасць.
Чакаецца, што па выніках 2014 года насельніцтва Беларусі кампенсуе больш за 80% выдаткаў на электраэнэргію. Пра такую заяву намесніка міністра энэргетыкі Вадзіма Закрэўскага інфармуе БЕЛТА.
Чыноўнік не выключае, што ў 2015 годзе беларусы будуць цалкам кампенсаваць выдаткі на электраэнэргію. Мінэканомікі як рэгулятар у гэтай галіне будзе планаваць індэксы росту тарыфаў на паслугі ЖКГ зыходзячы з росту рэальнага заробку. Закрэўскі дадаў, што рашэнне будзе залежаць ад тэмпу росту заробкаў.
Ён нагадаў, што ў Беларусі вызначаныя крытэрыі росту тарыфаў на паслугі ЖКГ — 5 долараў на год плюс індэксацыя ў залежнасці ад індэксу змянення цэн.
Для цеплавой энергіі ўзровень кампенсаваных выдаткаў на канец года складзе 23%. Да 2017 года гэты паказчык плануецца давесці да 40%.
Фота — f5.ru