Беларусы на "Мінск-Арэне" абыгралі бразільцаў. Відэа
Гэта быў стартавы матч чэмпіяната свету па футзале, які распачаўся ў Беларусі.
Стартавы паядынак чэмпіяната свету па футзале стаў пераможным для зборнай Беларусі — нашы спартсмены адолелі каманду Бразіліі з лікам 2:1. Адметна, што ўсе галы былі забітыя літаральна ў апошняй чвэрці гульні — у сярэдзіне другога тайма было зусім незразумела, хто з супернікаў мае большыя шанцы на перамогу. Гульня праходзіла ў “Мінск-Арэне” ў прысутнасці 8500 гледачоў.
Чэмпіянат свету па футзале будзе праходзіць у Беларусі да 25 красавіка. У іх бяруць удзел 16 каманд у чатырох групах. Беларусь трапіла ў групу А разам з Бразіліяй, Уругваем і Аўстраліяй.
Наступны матч беларусы правядуць са зборнай Уругвая — гульня адбудзецца 19 красавіка ў сталічным Палацы спорту.
Фота: БЕЛТА і з сацыяльных сетак.