У Мінску адкрыўся чэмпіянат свету па футзале. Фота

Чэмпіянат свету па футзале адкрыўся ў Мінску. Спаборніцтвы пачынаюцца сёння з матча паміж зборнымі Беларусі і Бразіліі. Галоўнай пляцоўкай чэмпіянату стане “Мінск-Арэна” — апроч стартавага паядынку, тут пройдуць паўфінальныя матчы, а таксама матч за бронзу, фінальны паядынак і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Спаборніцтвы стадыі плэй-оф прымуць найбуйнейшыя спартовыя пляцоўкі пяці гарадоў Беларусі: Палац спорту ў Мінску, спорткомплекс “Вікторыя” ў Брэсце, спорткомплекс “Хваля” ў Пінску, Барысаўскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр і Лядовы палац у Маладзечне.

Спаборніцтвы пройдуць з 17 па 25 красавіка. У іх бяруць удзел 16 каманд у чатырох групах. Беларусь трапіла ў групу А разам з Бразіліяй, Уругваем і Аўстраліяй.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі