Сёння стартуе чэмпіянат свету па футзале, беларусы згуляюць з бразільцамі

17 красавіка ў Беларусі стартуе XI чэмпіянат свету па футзале. Адкрыецца ён на галоўнай пляцоўцы "Мінск-Арэны" матчам зборных Беларусі і Бразіліі, пачатак а 19-й гадзіне (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2").

Нагадаем, у групе А беларусам давядзецца згуляць яшчэ з Уругваем (19 красавіка, мінскі Палац спорту, а 17-й гадзіне) і з Аўстраліяй (20 красавіка, мінскі Палац спорту, а 20-й гадзіне). У плэй-оф выходзяць дзве лепшыя каманды. У 1/4 фіналу беларуская зборная апошні раз трапляла ў 2011 годзе.

Сусветнае першынство працягнецца да 25 красавіка. Каляндар турніра можна пабачыць тут.

На здымку: Вожык — афіцыйны талісман чэмпіянату свету па футзале 2015 года. Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі