Беларусы за год сталі спажываць на 25% больш інтэрнэт-трафіку — Мінсувязі
Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота
За апошні год спажыванне інтэрнэт-трафіку ў Беларусі вырасла на 25%. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач, перадаюць "Мінск-Навіны".
Гендырэктар "Белтэлекама" Юрый Петручэня заявіў, што замежныя калегі актыўна вывучаюць досвед Беларусі: "Многія цікавяцца такім праектам, як "Разумны горад", лічбавай платформай "Мой універсітэт". У "Разумны горад" уцягнутыя без малога 60 райцэнтраў — ледзь не кожны другі ў краіне".
Звярнуў ён увагу і на такі паказчык як пранікненне валаконна-аптычных ліній сувязі ў хатнія гаспадаркі. Беларусь па ім займае сёння 11-е месца-у свеце і лідарскія пазіцыі ў Еўропе, кажа Петручэня: "Яшчэ ў 2020 г. мы завяршылі пракладку валаконна-аптычных ліній сувязі да населеных пунктаў у больш як 100 хатніх гаспадарак. Ужо на 80% забяспечылі населеныя пункты з колькасцю хатніх гаспадарак ад 50 да 100 — бліжэйшым часам гэтую працу завершым. Паралельна займаемся пракладкай валаконна-аптычнай інфраструктуры да населеных пунктаў з менш чым 50 двароў. Садовыя таварыствы таксама ўваходзяць у вобласць нашай дзейнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.