“Белавія” за паўдні прадала 9 тысяч квіткоў па новай акцыі
Кампанія “Белавія” за палову дня пятніцы прадала 9 тысяч квіткоў па сваёй новай акцыі. Як піша kp.by, кліенты авіякампаніі часцей за ўсё набывалі квіткі ў Санкт-Пецярбург, Прагу і Рым. Таксама попытам карыстаюцца квіткі ў Амстэрдам, Тэль-Авіў, Маскву і Тбілісі. Усяго ж на акцыі прапануецца 53 600 квіткоў, тарыфы на якія зніжаныя на 50%.
Нагадаем, што 5 і 6 жніўня праводзіць новую акцыю зніжак, якая распаўсюджваецца толькі на тарыф, а не на зборы аэрапорта. Напрыклад, квіток Мінск-Варшава-Мінск будзе каштаваць 71,95 еўра замест 99,45. Мінск-Рым-Мінск — 151,8 замест 216,3 еўра. Такім чынам цэлы квіток патаннее на 30%. Вельмі выгадна набываць квіткі ў аэрапорты з маленькімі зборамі: квіток у Батумі будзе каштаваць 127,87 замест 207,87 еўра.
Падчас акцыі дзейнічае шэраг абмежаванняў: напрыклад, перыяд палёту павінен складаць толькі з 1 кастрычніка па 15 снежня 2016 года.