“Белая маланка” Юлія Несцярэнка аб’явіла пра завяршэнне спартыўнай кар’еры
Юлія Несцярэнка афіцыйна аб’явіла пра завяршэнне спартыўнай кар’еры, інфармуе belta.by. Беларуская бягуха стала знакамітай 13 гадоў таму, калі на Алімпіядзе ў Афінах атрымала перамогу ў бегу на 100 метраў. Яе сталі называць “белай маланкай”. Пасля таго поспеху спартсменка ўжо не атрымлівала вялікіх перамог.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае легендарнай спартсменцы, пройдзе ў Брэсце падчас Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы 31 траўня на стадыёне “Брэсцкі”. На развітальны старт 37-гадовая Несцярэнка выйдзе ў той жа форме, у якой заваявала золата Алімпіяды.
Фота: БЕЛТА