"Белнафтахім": Афіцыйных прапаноў ад Расіі па куплі беларускіх НПЗ не было
Расійскі бок не рабіў афіцыйных прапановаў наконт куплі беларускіх НПЗ. З такой заяваай выступіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, інфармуе БЕЛТА.
Звесткі пра тое, што Расія разглядае магчымаць выкупу беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, з'явілася спярша ў расійскіх тэлеграм-каналах, а потым была падхопленая СМІ. Такім чынам, нібыта, планавалася, што Расія кампенсуе Беларусі наступствы падатковага манеўру ў нафтавай галіне.
Рыбакоў адмовіўся каментаваць выказванні на гэтую тэму: "Будзе афіцыйная інфармацыя, афіцыйныя прапановы — тады адпаведна будуць афіцыйныя каментары".
Кіраўнік "Белнафтахіма" распавёў, што кампенсацыя для Беларусі ў сувязі з расійскім падатковым манеўрам абмяркоўвалася на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб гэтыя механізмы кампенсацыі не закранулі шараговых грамадзян Беларусі.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 10.01: