Без Білета падрыхтавалі караоке-падарунак да Новага года
Гурт БЕЗ БІЛЕТА вырашыў парадаваць сваіх фэнаў
арыгінальным падарункам да Новага года: святочны набор з караоке-версій
трох папулярных песень з новага альбома “Афрыка” ужо можна спампаваць
на сайце www.bezbileta.net. Набор складаецца з мінусовак і тэкстаў
кампазіцый “Африка”, “Желтые светофоры” і “Странная жизнь”, фота
музыкаў, а таксама лога гурта.
“Майкі БЕЗ БІЛЕТА, якія мы час ад часу робім, вельмі хутка разыходзяцца. Цяпер кожны ахвотны можа сам зрабіць сабе майку, торбу ці сукенку з лагатыпам БЕЗ БІЛЕТА, – распавядае лідэр калектыву Віталь Артыст. – Што тычыцца рашэння падзяліцца мінусоўкамі, то яно нарадзілася ў нас пасля Дзён Безбілетніка 12-13 лістапада. Многія гледачы казалі, што ім было мала гэтых двух дзён. У нас засталіся падобныя пачуцці. Я лічу, што падборка гэтых летніх караоке працягвае Дні Безбілетніка і набліжае Новы год. Уставай, танчы і спявай, дарагі слухач!”
Нагадаем, свята БЕЗ БІЛЕТА пачалося ў чацвер 12-га лістапада прэзентацыяй альбома “Афрыка” і скончылася на наступны дзень харавым выкананнем хіта “Мая краіна Беларусь”.