БГК імя Мяшкова зняў беларускамоўнае навагодняе відэавіншаванне
Беларускі гандбольны клуб імя Мяшкова з Брэста запісаў відэавіншаванне з Новым годам і Калядамі. Спартоўцы звярнуліся да заўзятараў па-беларуску. Як адзначае "Прессбол", магчымы моўны бар'ер не збянтэжыў нават легіянераў клуба — Растка Стойкавіча і Люба Вукіча.
Раней беларускамоўнае віншаванне для заўзятараў апублікаваў футбольны клуб "Іслач". Футбалісты разам з гуртом AMAROKA знялі музычны відэакліп.