BrainStorm: Плануем скарыць Кітай — трэба жыццё рабіць цікавейшым

Фото: pratavetra.lv
Фото: pratavetra.lv

21 кастрычніка латышскі гурт BrainStorm сыграе сольны канцэрт у мінскім Prime Hall. З гэтай нагоды Еўрарадыё звязалася з удзельнікамі гурта Рэнарсам, Янісам, Каспарсам і Марысам і разам са слухачамі распытала іх пра песню па-беларуску, сяброўства з БІ-2, будучае 30-годдзе, папулярнасць у Еўропе і любоў да чысціні.

 

Пра маладосць пасля 30 гадоў у шоў-бізнэсе

Цяперашняя медыцына дазваляе ўсё — у тым ліку і змяняць дэталі на хаду. Мы трымаемся на сваёй базе. Але наогул, калі робіш тое, што падабаецца і хочацца, можна доўга пратрымацца і добра пры гэтым выглядаць.

Пра планы на Кітай

Толькі што мы вярнуліся з тура па Вялікабрытаніі, вядома, па большай частцы на канцэрты прыходзяць латышы і імігранты. Але ў дадзены момант наш новы напрамак — гэта Кітай. Вельмі цікавы паварот. Мы ўжо там выступалі, і ў студзені зноў паедзем. Трэба жыццё рабіць цікавейшым. Патрэбны план, і ён ёсць.

Пра сяброўства з БІ-2

Цяжка ўявіць гурт, з якім мы сябравалі б так жа моцна, як з БІ-2. Наша сумесная песня "Скользкие улицы" стала першым крокам да прасоўванні BrainStorm на расійскі, беларускі і ўкраінскі рынкі.

Набліжаецца 2021 год, калі чэмпіянат свету па хакеі будзе праходзіць і ў Мінску, і ў Рызе. Магчыма, гэта будзе добры момант, каб БІ-2 праспявалі на латышскай, а мы — на беларускай.

BrainStorm: Планируем покорить Китай — надо жизнь делать интереснее
Фота: pratavetra.lv

Чаму Ренарс Каўперс пайшоў на журфак?

Калі шчыра, я не мог нічога прыдумаць, што б такога я мог у жыцці рабіць. Мне здавалася, што факультэт журналістыкі — гэта шмат зносін з людзьмі, падарожжы. Аказалася, што ўсё гэта так, але толькі калі ты граеш у рок-гурце. Я правёў чатыры выдатныя гады ва ўніверсітэце і нават узяў пару інтэрв'ю ў вялікіх людзей. Напрыклад, у Майка Стайпа і гурта A-ha. Тры гады працаваў на радыё як дыджэй і чытаў навіны. Усё б добра, калі б не трэба было ўставаць у чатыры гадзіны раніцы.

Пра беларускую чысціню

Тое, што адрознівае Беларусь ад іншых краін, у тым ліку і некаторых еўрапейскіх, — гэта акуратнасць на дарогах і вуліцах. Здаецца, што ў вас няма смецця. Беларусы — сардэчныя і душэўныя. Гэта ўвогуле яркая рыса характару славянскіх народаў. І калі вы любіце, вы любіце ўсім сэрцам. Латышы ўсё ж такі троху прагматычныя ў гэтай частцы.

Пра тое, што і на стадыёне можна пусціць слязу

У кожнага канцэрта свая энергетыка. Часам у клубе адчуваеш інтымную і душэўную атмасферу, але бывае, што і на стадыёне на слязу прабівае, калі ўсе "запальваюць" свае тэлефоны. Адчуванні розныя, але мы шчаслівыя граць і ў маленькіх клубах, і на вялікіх пляцоўках, гэта дапамагае выжываць, не дае адчуванне руціны.

BrainStorm: Планируем покорить Китай — надо жизнь делать интереснее

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі