Брамнік адгадаў 90 сцягоў краін з 92 (відэа)
Брамнік нямецкага футбольнага клуба "Баер" Лукаш Градэцкі адгадаў 90 сцягоў краін з 92. Ён прадэманстраваў вялікія веды ў вексілалогіі. Праблемы ў Градэцкі ўзніклі толькі са сцягамі Туркменістана (ён яго пераблытаў са сцягам Таджыкістана) і Ірландыі (падумаў, што гэта сцяг Кот-д'Івуара).
Лукашу Градэцкі 31 год. Ён нарадзіўся ў Браціславе, з'яўляецца брамнікам зборнай Фінляндыі. Летась быў прызнаны ў гэтай краіне спартсменам года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.