Брэсцкі “Рух” стаў чэмпіёнам другой футбольнай лігі

Брэсцкі “Рух” стаў чэмпіёнам другой футбольнай лігі

Брэсцкі “Рух” стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе ў другой лізе. 10 лістапада каманда адолела “Ашмяны” з лікам 1:0 і стала недасягальнай для сталічных “Крумкачоў”, якія застануцца на другой пазіцыі.

Абедзве каманды, дарэчы, датэрмінова аформілі сабе выхад у першую лігу, бо даўно ішлі з моцным адрывам ад канкурэнтаў. Пытанне было, хто з іх атрымае “золата”.

“Рух” за 30 тураў чэмпіянату набраў 73 ачкі.

Пераможца ў першынстве Д3 з’яўляецца фарм-клубам брэсцкага “Дынама”. Сёлета “Рух” дэбютаваў у чэмпіянаце краіны і адразу стаў лідарам другой лігі. Тым часам брэсцкае “Дынама” ўжо не мае шансаў на медалі ў сёлетнім чэмпіянаце вышэйшай лігі: за два туры да завяршэння першынства, каманда ў 8 ачках ад “Віцебска”, які пакуль займае 3-е месца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі