Брэсцкую крэпасць інвентарызавалі (фота)

Такія вынікі працы групы адмыслоўцаў і экспертаў. Вось што распавёў адзін з удзельнікаў групы, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:



"Стварэнне інвентарызацыйнага вопісу — гэта цалкам правільны накірунак, таму што сапраўды зроблены першы вопыт пераліку ўсіх аб’ектаў на тэрыторыі крэпасці, аналіз аб’ектаў, аналіз іх тэхнічнага стану, іх храналогіі. Такога аналізу ніхто не рабіў. Цяпер ён зроблены. Атлас патрэбен. Гэта візітоўка, гэта папулярызацыя, гэта нават  дапаможнік для навукоўцаў".



З інвентарнага вопісу вынікае, што не выкарыстоўваюцца 75 адсоткаў аб’ектаў Брэсцкай крэпасці, у дрэнным або аварыйным стане знаходзіцца прыкладна кожны пяты аб’ект.



Нагадаем, Брэсцкая крэпасць была пабудаваная, а пасля мадэрнізаваная ў XIX стагоддзі на месцы цэнтра старога Берасця і старажытнага замка. Крэпасць праславілася абаронай ад нямецкіх захопнікаў у верасні 1939 года (польскімі вайскоўцамі) і летам 1941-га (чырвонаармейцамі).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі