Бумбокс і O.Torvald папоўнілі "ТРУбьют" "Ляпісаў" песняй пра Сочы
Музыкі абнавілі твор "Ляпісаў", дапісаўшы частку тэксту і дадаўшы верш Ірыны Сядовай "Крым" з кнігі "Я прадаюся".
Бумбокс і O.Torvald запісалі сваю версію знакамітай ляпісаўскай "Сочи". Кампазіцыя, створаная на кіеўскай студыі Бобіна, увойдзе ў трайны альбом "Lyapis Crew: ТРУбьют".
Украінскія музыкі абнавілі твор "Ляпісаў", дапісаўшы частку тэксту і дадаўшы верш Ірыны Сядовай "Крым" з кнігі "Я прадаюся".
У стварэнні "Lyapis Crew: ТРУбьют" бяруць удзел каля сотні гуртоў, сярод якіх Noize MC, "Баста", "Кирпичи","Серебряная свадьба" і іншыя.
Фота: afisha.bigmir.net