Бясконцыя руіны. Полк "Азоў" апублікаваў новыя фота Марыупаля

Мёртвы горад Марыупаль
Мёртвы горад Марыупаль

Полк "Азоў" апублікаваў новыя фота Марыупаля. На здымках, зробленых з дрона, — бясконцыя руіны. Разбураныя не толькі інфраструктурныя аб'екты, але і жылыя дзевяціпавярховікі. Ды ўвогуле ўсё.

"Кажуць: Хрыстос уваскрос — уваскрэсне і Украіна. Бог бачыць Марыупаль зверху. Няўжо яму не дастаткова такіх разбурэнняў?", — каментуюць фатаграфіі ў тэлеграм-канале палка.

Тым часам, нягледзячы на ​​Вялікдзень і агучанае Пуціным рашэнне не штурмаваць "Азоўсталь", у горадзе працягваюцца баявыя дзеянні. Па звестках дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, завод, дзе знаходзяцца і вайскоўцы, і цывільныя, "засыпаюць цяжкімі авіябомбамі, абстрэльваюць артылерыяй і інтэнсіўна канцэнтруюць сілы і тэхніку для штурму".

Бесконечные руины. Полк "Азов" опубликовал новые фото Мариуполя
Марыупаль пасля абстрэлаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі