Былы палац Радзівілаў пад Баранавічамі прадалі за $53 тысячы
Занядбаны будынак у Паланечцы прадалі з аўкцыёну ў канцы сакавіка.
На яго прэтэндаваў толькі адзін пакупнік — мінская фірма ТАА “Спецактыўбудінвест”, інфармуе www.intex-press.by.
Палац тройчы выстаўлялі на таргі і яго кошт зніжалі двойчы: у першы раз на 20%, у другі — на 50%. У выніку гісторыка-культурная каштоўнасць была прададзеная амаль за 533 мільёны рублёў.
Паводле словаў мясцовых жыхароў, будынак літаральна развальваўся. Да 1998-1999 года там размяшчалася школа. Пакупнік абяцае, што захавае гістарычнае аблічча будынка і зробіць з яго сядзібу.