Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч правядзе ў Мінску прэс-канферэнцыю
Лідар незарэгістраванага ў Беларусі "Маладога фронту" выйшаў на волю з гродзенскай турмы раніцай 28 жніўня.
У зняволенні ён знаходзіўся ад снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, нібыта, за хуліганства. У 2012-м у глыбоцкай калоніі палітвязень атрымаў дадатковы год пазбаўлення волі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі". З восені мінулага года Дашкевіч знаходзіўся ў гродзенскай турме.
Як паведамляе БелаПАН, у чацвер, 29 жніўня, у мінскім офісе Партыі БНФ Зміцер Дашкевіч правядзе прэс-канферэнцыю. Папярэдне яна прызначаная на 12-ю гадзіну.
Дашкевіч: Сказалі: "Давай, выходзь, няма сіл цябе тут цярпець"
Як у Гродне сустракалі Змітра Дашкевіча (фота, відэа)