Экс-сілавікі назвалі імёны людзей, датычных да смерці Рамана Бандарэнкі

Экс-сілавікі назвалі імёны людзей, датычных да смерці Рамана Бандарэнкі

Ініцыятыва экс-сілавікоў правяла папярэднюю праверку па факце смерці Рамана Бандарэнкі і апублікавала яе вынікі.

Пасля гібелі Бандарэнкі Генпракуратура ўжо больш за два месяцы праводзіць праверку. Ёй кіруе намеснік начальніка ўпраўлення па расследаванні асабліва важных крымінальных спраў старшы дарадца юстыцыі Міхаіл Шастапалаў. З матэрыяламі праверкі не знаёмяць нават маці Рамана. Крымінальная справа па гібелі мінчука дагэтуль не пачатая.

"Нам дакладна вядома аб тым, што ў распараджэнні Генеральнай пракуратуры ёсць дастаткова даных, якія паказваюць на гвалтоўны характар смерці Рамана Бандарэнкі і наяўнасць прыкмет супрацьпраўнай датычнасці да яе іншых асоб", — заяўляюць экс-сілавікі.

Былыя сілавікі кажуць, што для высвятлення датычных было дастаткова тых аўдыязапісаў, якія трапілі інтэрнэт. Тым не менш яны правялі асобную праверку.

На думку экс-сілавікоў, патрэбна даць юрыдычную ацэнку дзеянням (ці бяздзеянню) наступных асобаў:

Дзмітрый Баскаў (старшыня Федэрацыі хакея);
Дзмітрый Шакута (баец ММА);
Наталля Эйсмант (прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі);
Ганна Эйсмант (яе сястра);
Павел Волчак;
Жанета Волчак;

Супрацоўнікі САХР:
Сяргей Сарман; 
Сяргей Анцюфееў;
Алег Буйкевіч;
Раман Савенка;
Яўген Ціманоўскі
;

Супрацоўнікі АМАП:
Руслан Куляшоў;
Раман Крывашэін
;
іншыя невыяўленыя супрацоўнікі 7-й роты 19-га ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. 

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінска, якія прынялі Рамана Бандарэнку пад сваю адказнасць ад супрацоўнікаў АМАП і своечасова не правялі яго агляд на прадмет неабходнасці аказання медыцынскай дапамогі:
А. Бабкоў, адказны дзяжурны па Цэнтральным РУУС;
аператыўны дзяжурны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі